За фотаздымак свайго аўто з «Пагоняй» — відэарэгістратар!

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прапануе выйграць відэарэгістратар.

48414645_2308739999160882_962551258214825984_n_ucz23.jpg

Для гэтага на электронны адрас партыі bsdp.minsk.ck@gmail.com неабходна выслаць сэлфі на фоне свайго аўто з налепкай «Пагоня». (Фота могуць быць выкарыстаны арганізатарамі ў СМІ і сацыяльных сетках). Фотаздымкі прымаюцца па 20 студзеня 2019 года уключна.
У звестках неабходна пазначыць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання, кантактны нумар тэлефона. У конкурсе могуць браць удзел толькі грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і якія цалкам пазначылі сваю кантактную інфармацыю.
У БСДП адзначаюць, што гэта другі этап кампаніі па папулярызацыі гістарычнага сімвала беларусаў. На першым этапе ўсе ахвотныя маглі атрымаць «Пагоню» бясплатна поштай. Такіх ахвотных аказалася 370 чалавек.
Сацыял-дэмакраты адзначаюць, што розыгрыш відэарэгістратара адбудзецца 23 студзеня ў 18:00. Падчас розыгрышу будзе арганізавана жывая трансляцыя ў суполцы «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)» у фэйсбуку. 
nn.by