Удзел апазіцыйных партыяў у акруговых выбаркамах: параўнанне вынікаў 2012 з выбарамі 2008 і 2004 гадоў

Сёлета апазіцыйныя партыі вылучалі болей прадстаўнікоў для ўдзелу ў акруговых выбарчых камісіях, аднак іх агульная колькасць у параўнанні з выбарамі 2008 меншая на 8%.



11f38f8ecd71867b42433548d1078e38.jpg

Сёлета апазіцыйныя партыі вылучалі болей прадстаўнікоў для ўдзелу ў акруговых выбарчых камісіях, аднак іх агульная колькасць у параўнанні з выбарамі 2008 меншая на 8%.


Калі паглядзець на маніторынг папярэдніх парламенцкіх выбараў, бачна, што ў 2004 годзе ў склад акруговых выбарчых камісій увайшло 22 прадстаўнікі ад апазіцыйных партый, у 2008 — 38 прадстаўнікоў, у 2012 — 48. Аднак варта звярнуць увагу на колькасць сябраў, якіх першапачаткова вылучалі партыі. У 2004 годзе іх было 318 чалавек, у 2008 — 118 чалавек, сёлета — 199. Такім чынам, у адсотках прысутнасць палітычных апанентаў рэжыму ў акруговых выбаркамах склала: у 2004 годзе — 7%, 2008 — 32%, 2012 — 24%. Выходзіць, што на парламенцкіх выбарах–2008 апазіцыйных кандыдатур вылучалі меней, але прайшло іх болей, чым зараз.


Па інфармацыі ад Цэнтрвыбаркама, пры высоўванні прадстаўнікоў да ўдзелу ў акруговых выбарчых камісіях па бягучых выбарах самымі актыўнымі апазіцыйнымі палітычнымі партыямі сталі “Справядлівы свет і БНФ.


Агулам у склад акруговых выбаркамаў сёлета ўключана 48 прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў: Брэсцкая вобласць — 15 чалавек, Віцебская — 6, Гомельская — 3, Гродзенская — 3, Магілёўская — 3, Мінская — 4, г. Мінск — 14 чалавек.


“Праваабаронцы за свабодныя выбары

На фота: Пасяджэнне Баранавіцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі