У 2016 годзе Беларусь упершыню можа наведаць генеральны сакратар ААН

Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха на міжнародным семінары «Рэалізацыя вынікаў Універсальнага перыядычнага агляду: разгляд скаардынаванага падыходу» 10 снежня ў Мінску. 



mun.jpg

topwar.ru

«З нецярпеннем чакаю візіту генеральнага сакратара ў Беларусь у найбліжэйшай будучыні», — сказаў Самарасінха.

У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН ён паведаміў, што ёсць запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі Пан Гі Муну наведаць краіну, але канкрэтныя даты візіту пакуль не вызначаныя. «Генеральны сакратар зацікаўлены ў гэтым візіце. Гэта толькі пытанне, калі менавіта адбудзецца візіт», — сказаў Самарасінха.

Паводле яго слоў, добрым часам для прыезду генеральнага сакратара ААН можа стаць красавік, калі ў Мінску будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.