Трамп адказаў «Паглядзім» на пытанне аб прызнанні Крыма расійскім
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказаў «Паглядзім» на пытанне пра магчымасць прызнання Крыма расійскім.
Трамп размаўляў з журналістамі 29 чэрвеня на борце свайго самалёта.
Пытанне было зададзена ў кантэксце будучай сустрэчы Трампа і Пуціна ў Хельсінкі. Прэзідэнт ЗША паабяцаў, што пагаворыць з расейскім лідэрам «пра ўсё».
«Мы будзем размаўляць пра Украіну, мы будзем размаўляць пра Сірыю, мы будзем размаўляць пра выбары — і мы не хочам, каб хто-небудзь умешваўся ў выбары», — заявіў Трамп.
Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Хельсінкі 16 ліпеня. Гэта будуць іх першыя паўнавартасныя двухбаковыя перамовы.
У сярэдзіне чэрвеня Дональд Трамп, па непацверджаных дадзеных, заявіў на саміце «Вялікай сямёркі», што Крым з'яўляецца расійскім, бо ўсе, хто жыве на тэрыторыі паўвострава, гавораць па-руску.
Паводле meduza.io