Святлана Ціханоўская выказалася пра ідэю новай Канстытуцыі

Офіс Святланы Ціханоўскі паведаміў, што ў бліжэйшы час прадставіць прапановы па праекце Канстытуцыі, якія будуць адкрыты да абмеркавання.

photo_2020_12_10_22_34_52.jpg

«У Беларусі можа быць прынятая толькі адна новая Канстытуцыя - народная. Пісаць і абмяркоўваць яе будзе народ. А чалавек, які апусціўся да тэрору ў дачыненні да беларусаў, ніякага дачынення да галоўнага закону краіны не мае. Ён будзе і далей прасоўваць свой маніпулятыўны праект, каб у чарговы раз падмануць нас і выйграць час для сябе. Але мы больш не верым таму, хто гатовы на катаванні і забойствы дзеля ўлады, хто павышае цэны і падаткі дзеля толькі таго, каб яго кішэні канчаткова не апусцеў. Мы не верым таму, хто таргуецца палітвязнямі і хоча ўтрымацца ў крэсле яшчэ цэлы год.

Лукашэнка вельмі стараецца пераканаць нас, быццам Беларусь з ім можа вярнуцца да нейкага спакойнага і квітнеючага жыцця. Так ён спрабуе прадаць нам стабільнасць з пятлёй на шыі», – заявіла Ціханоўская.
Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што ў бліжэйшы час прадставіць прапановы па праекце Канстытуцыі, якія будуць адкрыты да абмеркавання.