Сябру партыі БНФ Людміле Рамановіч прысудзілі 1,5 года калоніі за слова «ўзурпатар»
57-гадовая актывістка ў пачатку сакавіка напісала ліст з пратэстам супраць вайны ва Украіне і даслала яго ў Следчы камітэт Беларусі. Яе абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (арт.368 КК РБ).
Жанчына знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 2 месяцы.
Пракурор Міховіч запрасіў суд прызначыць палітзняволенай пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў. Менавіта такі прысуд і вынесла суддзя Вольга Смірнова, паведамляюць праваабаронцы.