Сябар Руху «За Свабоду» прапаноўвае ўвесці падатак на бяздзетнасць

Актывіст і экс-кандыдат на выбарах розных год Ілля Дабратвор прапанаваў дэпутатам Алене Анісім і Ганне Канапацкай падняць пытанне аб падатку на бяздзетнасць у Палаце Прадстаўнікоў. 

dabratvor_u_viasnie_1.jpg


Пра гэта Ілля Дабратвор паведаміў у сваім фэйсбуку. Навошта падатак? Згодна аўтару ідэі — каб з гэтых сродкаў распрацаваць праграму «рэальнай дапамогі шматдзетным сем'ям».

bezymjannyj_4.png

Большасць каментароў пад пастом крытычныя. Напрыклад, гісторык Алесь Пашкевіч назваў ідэю «саўком»: «Вам мала і так саўка наўкол, што хочацца яшчэ і адзін з ягоны адыёзных законаў вярнуць?» 
Іншыя каментатары раяць Дабратвору прозвішчы дэпутатак побач з сумніўнымі прапановамі. Алена Анісім і Ганна Канапацкая ідэю пакуль ніяк не каментуюць.

А як Вам такая прапанова? Пішыце ў каментарах!