Расійскі дыпламат пры ААН падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць палітыкі Пуціна

Расійскі дыпламат пры ААН Барыс Бондараў сапраўды падаў у адстаўку і апублікаваў адкрыты допіс у сацыяльнай сетцы LinkedIn.

2655004551_83b727558f_b.jpg


Гэта першы выпадак з пачатку вайны ва Украіне, калі дыпламат выказвае пратэст супраць кіраўніцтва ўласнай краіны.
«За дваццаць гадоў маёй дыпламатычнай кар’еры я бачыў розныя павароты нашай знешняй палітыкі, але ніколі мне не было так сорамна за сваю краіну, як 24 лютага гэтага года», — піша Бондараў.
На думку Барыса Бондарава, гаворка ідзе пра вайну не толькі супраць Украіны, але фактычна супраць усяго заходняга свету. Ён называе гэтую вайну злачынствам супраць украінскага народу і, верагодна, злачынствам супраць народу Расіі.

1e4bf90557f2f88aafb4e35008dd84a4.jpeg


Дыпламат назваў міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова «выдатным прыкладам дэградацыі сістэмы». Бондараў таксама заклікаў іншых расійскіх дыпламатаў у ААН і ва ўсім свеце сысці ў адстаўку. Ён лічыць што РФ чакае ізаляцыя.
Пра далейшыя планы пасля адстаўкі ён пакуль не думаў.