Расія хоча «раздуць пагрозу» вучэнняў у Беларусі — выведка Брытаніі
Мэта Расіі — адцягнуць украінскія сілы на поўначы, не даючы ім магчымасці ўдзельнічаць у бітве за Данбас, лічыць выведка Брытаніі.
Расія імкнецца раздуць
пагрозу, якую прадстаўляюць для Украіны вучэнні беларускіх войскаў. Пра гэта
гаворыцца ў справаздачы Мінабароны Вялікабрытаніі, апублікаванай 5 траўня, піша украінскае выданне korrespondent.net.
Раней было заўважана, што беларускія сухапутныя войскі перакідваюць з гарнізона ў полі для вучэнняў.
"Гэта адпавядае сезонным нормам, паколькі кульмінацыя цыклу зімовай падрыхтоўкі ў Беларусі прыпадае на травень месяц", — гаворыцца ў справаздачы.
Паводле інфармацыі брытанскай выведкі, Расія "спрабуе раздуць пагрозу", якую ўяўляюць гэтыя манеўры, каб адцягнуць украінскія сілы на поўначы, не даючы ім магчымасці ўдзельнічаць у бітве за Данбас.
"У цяперашні час не чакаецца адхіленняў ад звычайных вучэнняў, якія могуць прадстаўляць пагрозу для саюзнікаў і партнёраў", — падкрэслілі вайскоўцы.