Украіна наносіць удары па расійскіх камандных пунктах пры дапамозе амерыканскіх выведданых — NYT
Амерыканская выведка забяспечвае Украіну данымі аб перамяшчэнні камандных пунктаў расійскай арміі, піша The New York Times са спасылкай на ананімныя крыніцы ва ўрадзе ЗША.
Гэтыя даныя
дазволілі Украіне наносіць удары па расійскіх штабах, што, сярод іншага,
прывяло да гібелі, па непацверджаных даных, 12 расійскіх генералаў, адзначае Медуза.
Як кажуць крыніцы NYT, Украіна наносіць удары, бо спалучае амерыканскія даныя з уласнымі — у тым ліку з перахопамі перамоваў, якія дазваляюць рабіць выснову аб прысутнасці ў штабах вышэйшых афіцэраў.
Пры гэтым крыніцы The New York Times сцвярджаюць, што ЗША не даюць Украіне інфармацыі наконт перамяшчэння вышэйшага кіраўніцтва расійскага войска. Газета падкрэслівае, што ўдар па штабе ў Ізюме, які, па непацверджаных даных, наведваў кіраўнік Генштаба Валерый Герасімаў, быў спланаваны без выкарыстання амерыканскіх разведвальных дадных.
Афіцыйны прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША заявіла The New York Times, што ЗША дзеліцца з Украінай выведдаднымі не для таго, каб расійскія генералы былі забітыя.