Першы намеснік міністра сувязі Дзмітрый Шадко падаў у адстаўку

Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко падаў заяву аб адстаўцы. Дадзеную інфармацыю ён пацвердзіў TUT.BY.

shvedko.jpg

«У дадзены момант знаходжуся ў адпачынку. Некалькі тыдняў таму я звярнуўся ва ўрад з просьбай аб адстаўцы. Спадзяюся, сёння будзе атрымана згода кіраўніка дзяржавы», — сказаў Шадко.
Ён развеяў чуткі пра тое, што пакінуў Беларусь і не мае намеру сюды вяртацца на фоне затрымання гендырэктара «Белтэлекама». «У далейшым я збіраюся працаваць і жыць у Беларусі. Проста ўжо пяць гадоў працую ў міністэрстве. Гэта вельмі шматгранны і каштоўны вопыт. А зараз ёсць новыя цікавыя прапановы. Не да пенсіі ж працаваць на адным месцы», — растлумачыў ён.
Дзмітрый Шадко нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. Скончыў БДУІР і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працаваў у ЦК БПСМ, памочнікам генеральнага дырэктара, вядучым спецыялістам ЗАТ «ТКД Юніспектр», адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара, а затым і галоўным рэдактарам часопіса «Планета», які заснаваў «Белтрансгаз». У 2011 годзе Шадко стаў намеснікам міністра інфармацыі, а праз некалькі гадоў першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі.
У прэс-службе Мінсувязі сказалі, што Дзмітрый Генадзевіч знаходзіцца «другі тыдзень у планавым адпачынку».

news.tut.by