Палітвязні не выйдуць на волю без прашэння аб памілаванні, кажа Лукашэнка

Пра гэта Аляксандра Лукашэнка заявіў 23 сакавіка пасля галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.



svabodu_2303.jpg

Фота — statkevich.org

"Не хачу паўтараць, але будзе зварот — будзе подпіс. Не будзе звароту — ні чэмпіянат свету (па хакеі), ні 70-годдзе Перамогі, нічога не дапаможа. Гэта мой прынцыповы падыход да гэтага, і не толькі мой. Мы дзяржава, мы краіна. І нас не трэба нахіляць. І не трэба, зыходзячы з двайных, трайных стандартаў, да нас адпаведным чынам ставіцца. Не ад майго подпісу тут нешта залежыць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Журналіст агенцтва БелаПАН нагадаў, што Лукашэнка даваў памілаванне зняволеным і без прашэнняў. На гэта ён заявіў: "Так, і без прашэнняў я прымаю масу такіх рашэнняў. Я толькі не ведаю, чаму вы зацыкліліся на некалькіх прозвішчах. Прэзідэнт мае права памілаваць любога чалавека па пэўнай працэдуры. Так, бывалі выпадкі, але ж злачынства ад злачынства розніцца, па-першае. Па-другое, я часта вам казаў і вашым там падабаронным — не напружвайце абстаноўку. Вінаваты — ціхенька, без шуму, без гвалту, давайце ўнутры краіны вырашаць гэтае пытанне. Вы вывелі гэтыя пытанні на міжнародны ўзровень. Вось адпаведны, адэкватны, сіметрычны адказ. Але мая заява і мае прапановы, калі ўжо хочаце, застаюцца ў моцы".

euroradio.fm