Па Мінскіх раёнах прайшоў рэйд невядомых у чырвона-зялёнай вопратцы
Спачатку гэтыя «чырвона-зялёныя чалавечкі» былі заўважаныя ў мікрараёне Новая Баравая. Яны ляпілі на вокны дамоў дзяржаўную сімволіку і кідаліся снежкамі ў вокны дамоў.
А потым сфатаграфаваліся на фоне знака «Новая Баравая». Толькі чамусьці фатаграфаваліся спінною да камеры, — мабыць, каб іх потым ніхто не пазнаў, перадае TUT.BY.
Потым яны былі заўважаныя ва Уруччы — лазілі на дрэва на вуліцы Гарадзецкай. Верагодна, каб зняць бел-чырвона-белы сцяг.
Потым на вуліцы Лапаціна яны кідалі палкі ў дрэва, на якім вісеў бел-чырвона-белы сцяг.
Выглядае ўсё гэта даволі смешна, пагадзіцеся.