Намеснік старшыні Еўрапарламента прапануе выключыць з міжнароднага фінансавага абароту расійскі рубель
Намеснік старшыні Еўрапарламента Рышард Чарнецкі лічыць, што «расійскі рубель павінен перастаць быць канверсоўнай валютай, рубель трэба выключыць з міжнароднага фінансавага абароту».
Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў сойме Польшчы ў сераду.
Акрамя гэтага, віцэ-спікер лічыць. што Еўропе неабходна прыгатаваць прафілактычныя санкцыі супраць ключавых сегментаў расійскай эканомікі.
Чарнецкі з'яўляецца віцэ-спікерам Еўрапарламента новага склікання. Ён быў абраны еўрадэпутатам ад Польшчы па партыйнаму спісу кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць».
Паводле ria.ru