На рынку ў Ждановічах выгналі пікет Лябедзькі

У аўторак палітык хоча сабраць подпісы ў прадпрымальнікаў: яны будуць больш вольныя.



70f250e2d762fbde8a2e70eabf6eb953.jpg

Пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Анатоля Лябедзькі выдалілі з рынку "Ждановічы". Паводле актывістаў АГП, гэта зрабіла ахова рынку, парушыўшы выбарчае заканадаўства.
Цяпер юрыдычная служба партыі збіраецца звярнуцца са скаргай у Цэнтравыбаркам і, магчыма, у пракуратуру. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня АГП і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Анатоль Лябедзька.
Лябедзька: "Першае, што я зраблю, сам пайду на гэты рынак у аўторак. А па-другое, наша юрыдычная служба паставіць гэтае пытанне перад ЦВК і, можа быць, перад пракуратурай".
На думку Лябедзькі, у аўторак на рынку будзе менш пакупнікоў, што дазволіць спакойна сабраць подпісы ў прадпрымальнікаў. Магчыма, пікет на рынку паспрабуюць паставіць і на выходных.