Мітынг апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы (анлайн)
Сотні чалавек сабраліся ўвечары 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску. Арганізатары акцыі абвясцілі, што хочуць патрабаваць свабодных і справядлівых выбараў.
З вядомых палітыкаў прыйшлі Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі. Арганізатары паставілі калонкі, з якіх гучыць музыка беларускіх выканаўцаў. Статкевіч заявіў журналістам, што трэба вярнуць грамадзянам Беларусі выбары. Актывіст Максім Вінярскі разгарнуў расцяжку з патрабаваннем новых выбараў, паведамляе "Еўрарадыё".
Відэа "Радыё Свабода"