Беларусы і ўкраінцы разам партэставалі супраць вучэнняў «Захад-2017» (фота, відэа)

У цэнтры Нью-Ёрку, каля расейскага прадстаўніцтва ў ААН,10 верасня адбыўся мітынг пратэсту супраць расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў, якія распачнуцца ў хуткім часе на тэрыторыі Беларусі. Мітынг быў прымеркаваны да Дня вайсковай славы.

dsc_1142a.jpg


У вучэннях “Захад-2017” возьме ўдзел непамерна вялікая колькасць расейскіх вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі. Гэтыя вучэнні нясуць пагрозу незалежнасці краіны, таму беларусы на Бацькаўшчыне і па ўсім свеце пратэстуюць супраць магчымага захопу нашай краіны, магчымай гібрыднай акупацыі Расеяй.

dsc_109n3.jpg


Мітынг быў арганізаваны Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. У ім узялі ўдзел беларускія патрыёты, якім неабыякавы лёс нашай радзімы, сябры БАЗА з Нью-Ёрку ды Філадэльфіі, актывісты ўкраінскай дыяспары. Сярод выступоўцаў быў лідар Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, старшыня Галоўнай Управы БАЗА Ганна Сурмач, Іванка Заяц ды Андрэй Дабранскі — прадстаўнікі Украінскага Кангрэсавага Камітэту ў Амерыцы.


dsc_1056a.jpg



Падчас мітынгу была прынятая адмысловая рэзалюцыя:                
"Мы, беларусы, удзельнікі мітынгу ў горадзе Нью-Ёрку, арганізаванага Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы і з прычыны грубага парушэння сувэрэнітэту Беларусі ў выніку запланаваных вучэнняў расейскага войска “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі, заяўляем наступнае:
1. Патрабуем адмяніць расейскія вайсковыя вучэньні “Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі.
2. Патрабуем вывезці з тэрыторыі Беларусі ўсе расейскія войскі і бронетэхніку назад у Расею.
3. Незаконнае ўвядзенне расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі ёсьць грубым парушэннем суверэнітэту Беларусі, Канстытуцыі Беларусі і міжнароднага права і ацэньваецца як акт агрэсіі.
У сувязі з гэтым, паколькі чужыя войскі зайшлі на тэрыторыю Беларусі, мы заклікаем усіх грамадзянаў беларускай Айчыны рыхтавацца да барацьбы з агрэсарам усімі сродкамі, спосабамі і сіламі. Заклікаем ўсіх беларусаў замежжа спрыяць суверэнітэту і свабодзе Беларусі, падтрымліваць змаганне беларускіх патрыётаў за волю і незалежнасць краіны. І калі ўзброеныя прышэльцы не пакінуць у верасьні нашу тэрыторыю, прыступіць да барацьбы з акупантамі дзеля абароны краіны, яе суверэнітэту і Незалежнасці.
10 верасеня 2017 г., Нью-Ёрк".