«Мінскі дыялог»: вынікаў няма, альтэрнатывы таксама
Здавалася б, зусім нядаўна, а насамрэч — год мінуў. 11 лютага 2015-га ў беларускай сталіцы сабраліся кіраўнікі Нармандскай чацвёркі, каб сумеснымі намаганнямі спыніць канфлікт на ўсходзе Украіны.
Праз год у Мінску на канферэнцыі эксперты ацэньвалі, што з дасягнутых дамоў атрымалася выканаць, а што — не.
17-гадзін перагаворнага марафона сталі рэкордам не толькі для Беларусі але і для ўсёй постсавецкай прасторы. 11 лютага 2015-го ў Мінску прэзідэнты Расіі, Украіны, Францыі, а таксама канцлер Нямеччыны (з прэзідэнтам Беларусі, які падносіў каву) усё-ткі ў выніку дасягнулі палітычнай дамоўленасці па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Афіцыйна гэтыя дамоўленасці — 13 пунктаў — завуцца Комплексам мер па выкананні Мінскіх дамоваў. Прасцей кажучы — «Мінск-2», менавіта так іх азначаюць журналісты і палітолагі.
11 лютага ўжо 2016 года на міжнароднай канферэнцыі «Мінскія дамовы праз год: дасягненні, выклікі, урокі» абмяркоўвалася, якія з дамоваў «Мінска-2» працуюць, а якія — не. Пры гэтым толькі першая частка канферэнцыі была адкрытай для прэсы. Астатняе яе ўдзельнікі абмяркоўвалі за зачыненымі дзвярамі. Матывацыя была дзіўнай — «для большай эфектыўнасці дыялогу».
Якія-небудзь значныя чыноўнікі на мерапрыемстве не прысутнічалі, калі не лічыць дарадцы прэзідэнта Украіны. Большасць прысутных (апроч саміх арганізатараў) складалі журналісты і раздзьмутыя ад адчування ўласнай значнасці эксперты. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыехаў на мерапрыемства толькі каб выступіць з вітальным словам. Па ягоным меркаванні, прынцыпова важна, што ў Мінску наогул год таму з'явілася пляцоўка, на якой абмяркоўваюцца актуальныя міжнародныя пытанні, прапаноўваюцца нейкія варыянты іх рашэння. «Гэта важная і высакародная ідэя, асабліва ў цяперашняй сітуацыі, калі мір няўхільна скатваецца да часоўХалоднай вайны», — сказаў Макей. І у такім стылі — ўсе 15 хвілін выступу.
Прадстаўнік старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдык аказаўся больш канкрэтным і заявіў, што апошнім часам міжнародным гуманітарным арганізацыям закрыілі доступ да Данецка. «Усе гуманітарныя арганізацыі жадаюць удзельнічаць ва ўрэгуляванні крызісу. Але, на жаль, улады, у прыватнасці самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, не даюць ім доступу», — сказаў Марцін Сайдык. Ён таксама заўважыў, што хоць шмат якія эксперты крытыкуюць зацягнутыя перамовы па Украіне, але і шмат якіх поспехаў дамагчыся ўсё ж атрымалася. Напрыклад, скарацілася колькасць ахвяраў сярод грамадзянскага насельніцтва. «На жаль, поўнага спынення агню мы не дамагліся. Цяпер я магу толькі заклікаць бакі выканаць усе свае абавязанні, — падкрэсліў прадстаўнік АБСЕ. — АБСЕ не можа гвалтам падштурхоўваць бакі да ўрэгулявання канфлікту.Між тым, агульны стан бяспекі ў зоне канфлікту працягвае пагаршацца»
.
Хаця канферэнцыя была заяўленая як дыялог, на ёй наогул адсутнічалі прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Затое зашмат было прадстаўнікоў розных еўрапейскіх структур, якія адносяць сябе да «спонсараў украінскага дыялогу». Уласна Украіну прадстаўлялі толькі кіраўнік Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фесенка, дарадца прэзідэнта Украіны Ігар Смешко і дарадца Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнце Украіны Аляксей Паўтаракаў. Затое быў багата прадстаўлены расійскі бок. Прысутнічалі, напрыклад, даследнік Цэнтра комплексных еўрапейскіх і міжнародных даследаванняў ВШЭ Андрэй Скрыба, загадчык Аддзела стратэгічных ацэнак Цэнтра сітуацыйнага аналізу РАН Сяргей Уткін і яшчэ некалькі чалавек.
Нават адкрытай часткі канферэнцыі было досыць, каб зразумець: расійскі і ўкраінскі бакі па-рознаму глядзяць на канфлікт, але сыходзяцца ў адным — праз год Мінскія дамоўленасці зайшлі ў тупік, і любыя перамовы праходзяць вельмі складана. Пры гэтым усе, хто мае дачыненне да Мінскіх дамоваў, перыядычна кідаюцца то ў адну, то ў іншую крайнасць. Першая крайнасць — лічыць, што гэтым дамовам няма альтэрнатывы, і што гэта адзіны спосаб спыніць вайну на ўсходзе Украіны. Другая крайнасць — лічыць, што Мінскія дамовы скончыліся поўным правалам, а ўсе дасягнутыя год таму дамоўленасці не выкананыя.
На практыцы «Мінск-2» не прынёс Украіне мір
На практыцы мы бачым, што «Мінск-2» не прынёс Украіне мір, прызнавалі выступоўцы. Больш за тое, яго палітычны складнік папросту нерэалістычны і не дазволіць вырашыць канфлікт паміж Кіевам і ДНР з ЛНР. З іншага боку, як адзначалі эксперты, усё той жа «Мінск-2» прывёў да таго, што вайны ў рэгіёне стала нашмат меней. Няма міру, але няма і тых баявых дзеянняў якія год таму сціралі з аблічча зямлі цэлыя населеныя пункты.
Калі правесці кароткі аўдыт Мінскіх дамоваў, то апынецца, што цалкам не выкананы ні адзіны іх пункт. Акрамя апошняга, які прадугледжвае стварэнне перагаворнай пляцоўкі і ўзмацненне дыялогу. Такая пляцоўка на самай справе створаная ў Мінску і ўвесь год яна досыць паспяхова і актыўна выкарыстоўваецца бакамі канфлікту.
З ўсім іншым — справа кепская. Часткова выкананыя дамоўленасці па спыненні агню, па адвядзенні ад лініі фронту цяжкай тэхнікі і па абмене палоннымі. Пры гэтым самая складаная, практычна тупіковая частка Мінскіх дамоваў — іх палітычны складнік. Па ім дамовы амаль не працуюць. Напрыклад, што датычыць патрабавання вывесці з зоны канфлікту замежныя ўзброеныя фармаванні. Расія заяўляе, што расійскіх кадравых вайскоўцаў там няма. Украіна настойвае, што іх там не меней за сем тысяч. Еўрапейскія назіральнікі пацвярджаюць украінскую версію.
Не лепей сітуацыя з правядзеннем мясцовых выбараў. Украінскі парламент прыняў Пастанову аб тэрыторыях, на якія распаўсюджваецца адмысловы рэжым мясцовага самакіравання. Але далей ніякага прасоўвання няма. Не выкананая і дамоўленасць па памілаванні і амністыі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Данбасе.
Чаму так адбываецца, растлумачыў Уладзімір Фесенка: «Бакі канфлікту па тым і іншым боку ад лініі фронту — гэта датычыцца не толькі палітыкаў, але і значнай часткі насельніцтва — не гатовыя да прымірэння эмацыйна і псіхалагічна.Па дадзеных апытанняў ва Украіне, да 40% насельніцтва эмацыйна не гатовыязамірыцца з сепаратыстамі. Таму патрабуеццапэўны час». Ён таксама звярнуў увагу, што пакуль Украіна — і яе Вярхоўная Рада, і большасць палітыкаў, і насельніцтва — катэгарычна супраць рэінтэграцыі ў склад краіны самаабвешчаных ДНР і ЛНР, калі ўмовай гэтага з'явіцца наданне ім адмысловага статуту. «Таму сітуацыя застаецца тупіковай, — адзначыў Фесенка. — Ёсць вельмі вялікіяўнутрыпалітычныя абмежаванні. Каб прыняць адпаведны закон у Вярхоўнай Радзе, патрабуецца 300 галасоў. Але большасць дэпутатаў катэгарычна супраць і рэзка крытыкуюцьМінскія дамовы. Гэта звязана з тым, што грамадская думка ва Украіне супраць любых дамоваў з сепаратыстамі і самой ідэінадання рэгіёну адмысловага прававога статусу. Мы за рэінтэграцыю гэтых тэрыторый, але супраць інтэграцыі ва Украіну сепаратысцкіх рэспубалік».
У выніку ўдзельнікі канферэнцыі прызналі: пакуль адсутнічаюць і мадэль кампрамісу, і ўмовы для яго. Пры ўсіх ахвярах і відавочным зацягванні канфлікта, сітуацыя на Данбасе не разглядаецца бакамі як тупіковая. Адпаведна, над удзельнікамі канфлікту не «навісае» неабходнасць адшукаць у Мінску канчатковы кампраміс. Прасцей кажучы, пакуль яны больш гатовыя ваяваць, чым мірыцца.
Пра тое, што адбывалася на канферэнцыі ўжо за зачыненымі дзвярыма, НЧ распавёў адзін з арганізатараў і мадэратар мерапрыемства, дырэктар па даследаваннях "Ліберальнага клуба" Яўген Прэйгерман.
«На закрытай частцы працягнулася агульная дыскусія, толькі яна стала больш прадметнай і больш адкрытай. Гэтым, уласна, усё і скончылася. Калі казаць аб агульных акцэнтах, то пакуль настрой удзельнікаў канферэнцыі стрымана-песімістычны. Усё пагаджаюцца з тым, што сітуацыя ў рэгіёне выглядае досыць змрочна. І ніякіх гарантавана добрых сцэнараў на найблізкі час проста няма. Адзіная надзея — што ўсе шматлікія бакі канфлікту будуць досыць рацыянальныя для таго, каб не пераступаць«чырвоныя лініі». Ну і ёсць надзея, што з'явяцца новыя ідэі, здольныя асвятліць гэты змрочны фон», — паведаміў эксперт.