Ёсць шанцы на перамір'е ў Сірыі
Удзельнікі пасяджэння міжнароднай групы дамовіліся на працягу тыдня забяспечыць спыненне агню ў Сірыі.
Фота HonestReporting/flickr.com
Удзельнікі пасяджэння Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі, якая ўключае ў сябе каля 20 краін, у тым ліку Расію і ЗША, якое прайшло ў нямецкім Мюнхене, дамовіліся на працягу тыдня забяспечыць спыненне агню ў Сірыі.
Члены Міжнароднай групы дапамогі Сірыі на перамовах у Мюнхене прыйшлі да высновы аб неабходнасці супрацоўніцтва з Крамлём для ліквідацыі крызісу ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы. Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што немагчыма дамагчыся перамірʼя і аказваць гуманітарную дапамогу без супрацоўніцтва ўсё міжнароднай супольнасці.