Лукашэнка спрабаваў наладзіць кантакты з дэмакратычнымі краінамі — Латушка

Аднак гэтыя спробы беларускіх улад аднавіць кантакты з дэмакратычнымі краінамі застаюцца беспаспяховымі.

belnaviny.by_1_242.jpg


Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі Германіі, Канады, Літвы, Польшчы і Францыі.

«На сустрэчах суразмоўцы заяўлялі пра беспаспяховыя спробы прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ўсталяваць кантакты з афіцыйнымі прадстаўнікамі дэмакратычных краін і адзначалі, што вяртанне да супрацоўніцтва з рэжымам немагчымае па прычыне пройдзеных ім «чырвоных ліній», — гаворыцца ў паведамленні кабінета.

Павел Латушка сустракаўся з намеснікам старшыні Бундэстага Катрын Герынг-Экарт, намеснікам старшыні камісіі па пытаннях ЕС Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пеці, часовым павераным у справах Канады ў Польшчы і Беларусі Джанет Сотэнер, паслом Літвы ў Польшчы Эдуардасам Барысавасам і прадстаўнікамі МЗС Польшчы.

Падчас сустрэч уздымаліся пытанні практычных крокаў краін у наступных напрамках:

  • прыцягненне да крымінальнай адказнасці вінаватых у гвалце супраць беларусаў у рамках універсальнай юрысдыкцыі;
  • пашырэнне супрацоўніцтва ўрадаў дэмакратычных краін з АПК;
  • узмацненне міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі, пашырэнне персанальных санкцый.