Леанід Кучма: Пуцін паказвае ўсяму свету кошт свайго слова
Пра перагляд мінскіх дамоўленасцяў не можа быць гаворкі, — заявіў экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма ў інтэрвію ўкраінскаму Пятаму каналу.
Афіцыйны прадстаўнік украінскіх уладаў на перамовах кантактнай групы ў Мінску Леанід Кучма выказаў меркаванне, што, калі мінскія дамоўленасці не выконваюцца, трэба пераходзіць на жэнеўскі
фармат:
«Ні пра які перагляд мінскіх дамоўленасцяў не можа ісці гаворкі. Таму што ніхто сёння не скажа, што трэба рабіць, акрамя таго, што там напісана. Гэта аснова, на якую спасылаецца ўвесь
свет. Гэта аснова, пад якой Пуцін падпісаўся. А калі не выконвае — ён паказвае свету кошт свайго слова. Ён жа Зурабава туды паслаў, так ці не? Калі Расія, паставіўшы свой подпіс, не выконвае
дамоўленасцяў, — яна ўсяму свету паказвае, хто яна ёсць сёння.
Я таксама перакананы, што трэба выходзіць на жэнеўскі фармат, у якім бралі б удзел і Злучаныя Штаты Амерыкі, супраць чаго ўвесь час выступае Расія. Бо адна справа, ведаеце, калі ў Мінску пасол
нешта падпісаў, а зусім іншая — калі трэба будзе адпавядаць ужо на зусім іншым узроўні».