Крэмль патрабуе прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў

Афіцыйны Мінск павінен пачаць прыватызацыю, каб Расія магла рэалізоўваць тут сусесныя праекты. Пра гэта ў Мінску на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў.  



miad.jpg

"Магу сказаць, што сапраўды па некалькіх праектах мы знаходзімся ў кроку ад прыняцця канчатковага рашэння і падпісання, але рашэнне, вядома, павінна прыняць беларускі бок, таму што гэта рашэнне аб прыватызацыі", — сказаў Мядзведзеў.

Ён удакладніў, што мае на ўвазе ўсе кампетэнтныя органы Беларусі, адказныя за гэта пытанне. "Мы лічым, што гэта, безумоўна, у інтарэсах Рэспублікі Беларусь, і калі нашы партнёры хочуць гэта зрабіць, гэта можна будзе зрабіць да канца года", — падкрэсліў прэм'ер-міністр РФ.

Ён таксама адзначыў, што калі рашэнне так і не будзе прынята, то неабходна будзе перагледзець перспектывы супрацоўніцтва. "У кожнага інавацыйнага і тым больш інвестыцыйнага праекта ёсць свой ​​перыяд, на працягу якога ён з'яўляецца цікавым", — растлумачыў ён, дадаўшы, што за межамі гэтага часовага перыяду партнёрам прыйдзецца рухацца па іншых напрамках.

"Я лічу, што час вызначацца. Мы ўжо даволі даўно гэта ўсё абмяркоўваем", — падкрэсліў ён, каментуючы пытанні стварэння СП паміж беларускім МАЗам і расійскім "КамАЗам" і супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці азотных угнаенняў.
 

"Калі казаць адкрыта, то  таваразварот не такі значны, як нам хацелася б, ён запаволіўся ў апошні час, і менавіта гэта з'яўляецца стымулам да таго, каб нам ўзгадняць нашу прамысловую палітыку", — сказаў Мядзведзеў.

Ён адзначыў, што ва ўрадзе РФ цяпер абмяркоўваецца законапраект аб прамысловай палітыцы. "Спадзяюся, што ён можа прымяняцца і да выбудоўвання сумесных праектаў з удзелам Беларусі", — адзначыў Мядзведзеў.
Прэм'ер сказаў, што ва ўзаемным гандлі трэба здымаць наяўныя абмежаванні. "Тым больш што мы ўжо цяпер у Мытным саюзе, але і ў бліжэйшы час пачне сваю працу Еўразійскі эканамічны саюз. Гэта таксама нам дае магчымасць, каб лепш узгадняць сумесныя праекты", — указаў кіраўнік расійскага ўрада.

ТАСС