Канцлер Аўстрыі анансаваў міжнародную канферэнцыю па «беларускім пытанні»

Канцлер Аўстрыі Аляксандэр Шаленберг анансаваў правядзенне міжнароднай канферэнцыі па «беларускім пытанні». Паводле яго слоў, яна адбудзецца 22 лістапада ў Вене. Відэазапіс з заявай Шаленберга апублікавала ў Twitter Святлана Ціханоўская.

clip_3_13.jpg


«На саміце Рады ЕС канцлер Аляксандэр Шаленберг абвясціў аб міжнароднай канферэнцыі ў Вене 22 лістапада 2021 года. Мерапрыемства стане дыялогавай пляцоўкай і будзе прысвечана вырашэнню беларускага крызісу. Удзячная Аўстрыі за практычныя крокі па мірным вырашэнні крызісу», — напісала яна ў суправаджальным тэксце, перадае REFORM.by.

Канцлер лічыць, што санкцыі павінны быць уведзеныя ў дачыненні да адказных за выкарыстанне мігрантаў у якасці зброі супраць ЕС. На яго думку, гэта будзе наступным крокам.

«Але санкцыі не могуць быць адзінай мовай, на якой мы гаворым з Беларуссю», — падкрэсліў ён.

«Мы павінны падтрымліваць хоць бы мінімальны дыялог, асабліва з грамадзянскай супольнасцю. І Аўстрыя робіць асаблівы ўклад, каб гэта забяспечыць. 22 лістапада мы арганізуем міжнародную канферэнцыю ў Вене разам з грамадзянскай супольнасцю. І я думаю, нам усім важна разумець: гэта еўрапейскае пытанне, і яно знаходзіцца ўнутры Еўропы. Мы не павінны выкарыстоўваць толькі мову санкцый», — лічыць канцлер.

Нагадаем, у чэрвені, перад прыняццем сектаральных санкцый, у СМІ з'яўлялася інфармацыя, што Аўстрыя дамагаецца змякчэння санкцый для банкаўскага сектара.