Якой магла б быць Плошча?
Ці быў шанец на тое, каб Плошча скончылася па-іншаму? Для ўладаў іншага сцэнару развіця падзеяў не было. Яны звыкла прымянілі сілу, прыкладна так, як разагналі намётавае мястэчка ў 2006-м. А ці магла па-іншаму дзейнічаць апазіцыя?
Тры гады мінула з моманту Плошчы. Але падзеі 19 снежня 2010 года дагэтуль не перастаюць адбівацца на Беларусі. Не ўсе палітвязні вызваленыя, кандыдат у прззідэнты
Мікола Статкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў турме. Некалькі сот чыноўнікаў знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, і ўсе адносіны з цывілізаваным светам упіраюцца ў адно —
вызваленне палітвязняў.
Першыя крокі ўлады па недапушчэнні ўладай Плошчы рабіліся яшчэ задоўга да дня галасавання. І брутальныя дзеянні пачаліся не на плошчы Незалежнасці, і не 19 снежня. 18 снежня, за дзень да
прэзідэнцкіх выбараў, у Мінску быў затрыманы лідэр міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Дзмітрый Дашкевіч, разам з паплечнікам Эдуардам
Лобавым. Па версіі следства, Дашкевіч і Лобаў з хуліганскіх падставаў «беспадстаўна і наўмысна» кулакамі і металічным прадметам збілі двух грамадзян.
«Грамадзяне» нават на судзе засталіся ананімнымі, хаця насамрэч ніхто не сумняецца ў тым, што гэта была правакацыя.
Што было б, калі б Дашкевіч дайшоў да Плошчы, і як бы дзейнічаў «Малады фронт»? Зараз Дашкевіч кажа: у выпадку, калі б ён дайшоў да Плошчы, грамадзяне б бралі ўладу.
«Мне цяжка сказаць, як бы мы ўплывалі на кандыдатаў у прэзідэнты, ці не ўплывалі. З некаторымі з кандыдатаў у нас былі канкрэтныя дамоўленасці, што мы робім, як гэта робім і калі гэта робім.
Адказваючы за сябе і за сваіх паплечнікаў я скажу, што грамадзяне вярталі б сабе ўладу», — кажа Дашкевіч.
«Другім крокам » дла ўладаў стаў захоп групы Някляева з гукаўзмацняльнай апаратурай.
19 снежня прыкладна ў 19.00 калона на чале Някляевым пачала рух ў бок Кастрычніцкай плошчы ад офіса кампаніі «Гавары праўду!» на вуліцы Няміга. Прыкладна праз 15-20 хвілін шлях
дэманстрантам перапыніў аўтамабіль дарожна-патрульнай службы з бартавым нумарам 622. Някляеў запатрабаваў, каб ім адкрылі праход, на што міліцыя адказала адмовай. Тады шэраг актывістаў паспрабавалі
адцягнуць аўтамабіль з праезнай часткі. У гэты момант пачуліся выбухі, а пасля выбуху аднекуль ззаду з’явіліся «людзі ў чорным». На форме не было ніякіх апазнавальных
знакаў. Яны паклалі ўсіх тварам у снег, моцна збілі актывістаў, і хуценька прысабечылі гукаўзмацняльную апаратуру. Някляеў быў збіты да беспрытомнасці, яго на руках аднеслі ў офіс і выклікалі хуткую
дапамогу. У мікрааўтобусе, у якім знаходзілася гукаўзмацняльная апаратура, былі выбітыя вокны і пашкоджаны дзверы.
А што было б, калі б Някляеў з апаратурай даехаў бы да Кастрычніцкай плошчы?
Дарэчы, такі штаб і паспрабавалі стварыць кандыдаты на прэзідэнты, — так званы ўрад народнага даверу. Аднак без гукаўзмацняльнай апаратуры пра гэта няшмат хто пачуў, а ў выніку гэты
ўрад ледзьве не ў поўным складзе апынуўся ў СІЗА КДБ.
Аднак і пра тое, што адбылося, Дзмітрыеў не шкадуе. «Канешне, усе мы «заднім розумам» моцныя. Пасля першай спробы так званага «штурма Дому Ураду»
можна было б выставіць там ачапленне, каб не было другой спробы… Хаця, на маю думку, гэта ўсё роўна нічога б не дало — знайшлі б іншую падставу для разгону. І ўвогуле, наўрад ці
кадыдаты кіравалі б Плошчай. На мірны масавы пратэст людзі выходзяць не тыя, якія падтрымліваюць таго ці іншага кандыдата, а абураныя нахабнымі дзеяннямі ўлады», — лічыць
Дзмітрыеў.
Былы кіраўнік выбарчага штабу Статкевіча Сяргей Марцэлеў кажа, што, хутчэй за ўсё, такі сцэнар дзеянняў узнік у Статкевіча спантанна. Бо на плошчы не было гукаўзмацняльнай
апаратуры, і ў гэтым выпадку адзінае выйсце для таго, каб людзе не разыходзіліся — «дзвіжуха».
Акрамя таго, людзям на Плошчы трэба было прадэманстраваць сваю салідарнасць і незадаволенасць афіцыйнымі вынікамі выбараў. «На вузенькіх і неасветленных вуліцах Карла Маркса, Кірава і
Энгельса зрабіць відовішчны малюнак было б вельмі складана. Таму я думаю, што такі сцэнар быў проста персанальнай ідэяй Статкевіча», — мяркуе Марцэлеў.
Непасрэдна ля Дому Ураду кандыдаты ў прэзідэнты спрабавалі спыніць так званы «штурм», — кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму пад час гэтай спробы нават разбілі
галаву. А што было б, калі б штурм спынілі? Альбо наадварот, што было б, калі б уварваліся ў Дом Ураду?
Калі б дэманстранты варваліся ў Дом Ураду, то тут, упэўнены Рымашэўскі, не абышлося б «малой крывёй». «Нават спробы ўвайсці ў Дом Ураду выклікалі брутальны разгон і
жорсткае збіццё безабаронных, і цалкам мірных дэманстрантаў. Калі б яны пайшлі ў Дом Урада, поўны войскамі спецпрызначэння, у вузкіх калідорах будынку… Наступствы былі б значна
горшыя», — адзначае Рымашэўскі.
Але галоўную памылку апазіцыя, па меркаванні Рымашэўскага, дапусціла значна раней не толькі за 19 снежня 2010 года, а ўвогуле і за сам 2010год, і за 2009 год, і за тыя гады, якія ім
папярэднічалі. «Галоўная памылка — тое, што ў 2010 годзе не было адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах ад апазіцыі. Калі б ён быў, усё было б па-іншаму. І зараз гэтую памылку
мы спабуем выправіць», — кажа адзін з лідэраў БХД.