У Мінску ўзгадалі разгон Плошчы-2010
Актывісты Руху салідарнасці «Разам» і незалежнага прафсаюзу РЭП правялі акцыю да трэцяй гадавіны Плошчы-2010.
На плошчы Незалежнасці яны выпусьцілі 11 галубоў у надзеі, што 11 цяперашніх палітвязняў хутка выйдуць на волю.
19 снежня 2010 году ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары.
Паводле афіцыйных вынікаў, перамог Аляксандар Лукашэнка, які набраў 79,67% і абышоў дзевяць іншых кандыдатаў.
Вечарам 19 снежня 2010 году ў Мінску адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць фальшавання выбараў.
Спецназ разагнаў акцыю. Было затрымана каля 700 чалавек.
49 чалавек былі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў. З іх — чатыры кандыдаты на прэзідэнта: Дзмітры Вус, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч. Статкевіч дагэтуль
застаецца за кратамі.
svaboda.org