Эштан: Сустрэча ў Мінску — магчымасць, якую нельга страціць
Кіраўніца знешняй палітыкі ЕС перакананая, што Украіне неабходна выбудоўваць добрыя адносіны як з краінамі Еўрасаюзу, так і з Расіяй.
«Я не буду шмат казаць аб маючай адбыцца сустрэчы ў Мінску, але гэта — магчымасць, якую нельга ўпусціць», — заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюзу па знешніх
справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 24 жніўня на Еўрапейскім палітычным форуме ў Альпбаху (Аўстрыя).
Эштан лічыць, што Украіне неабходна выбудоўваць добрыя адносіны як з краінамі Еўрапейскага саюзу, так і з Расіяй. «Гэта ваша краіна, і вы прымаеце рашэнні, выбіраеце сваю будучыню. Вы
выбралі свайго прэзідэнта і шлях, па якім ісці наперад. Вам патрэбныя добрыя адносіны з еўрапейскімі суседзямі, і з Расіяй», — цытуе вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюзу агенцтва
ІТАР-ТАСС.
26 жніўня ў Мінску плануецца сустрэча ў фармаце Мытны саюз — Еўрасаюз — Украіна з удзелам прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна, Пятра Парашэнкі, Аляксандра Лукашэнкі, Нурсултана
Назарбаева, Кэтрын Эштан, а таксама адказнага за энэргетыку віцэ-старшыні Еўракамісіі Гюнтэра Этынгера і еўракамісара па гандлі Карэла дэ Гухта.
21 жніўня Пятро Парашэнка заявіў, што едзе ў Мінск дамаўляцца пра мір, паколькі «увесь свет стаміўся ад вайны». Парашэнка зазначыў, што на мінскай сустрэчы ён «закліча
забраць баевікоў з Украіны».
svaboda.org