Эксперт: Ці атрымае Беларусь статус члена ШАС, улічваючы, што Кітай імкнецца ад яе дыстанцыявацца?
У верасні запланаваны саміт ШАС, падчас якога Масква будзе спрабаваць прасунуць інтарэсы Беларусі. Заяўку на ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва афіцыйны Мінск ужо падаў. Што з гэтага атрымаецца, расказала спецыяліст па знешняй палітыцы Кацярына Шмаціна.
— Падчас нядаўняга візіту ў Мінск Лаўроў агучыў, што Расія
падтрымлівае пытанне сяброўства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі
супрацоўніцтва (ШАС), — адзначыла палітолаг у праекце «Аналітыка». — У гэты
момант Беларусь мае статус назіральніка ў гэтай арганізацыі. Магчыма, на саміце
ў верасні будзе разгледжанае пытанне аб уступленні Беларусі ў дадзеную
арганізацыю.
Лукашэнка гэта дасць нейкае сімвалічнае прызнанне ў
еўразійскіх інтэграцыйных структурах, нейкі новы патэнцыйны ўзровень адносін,
напрыклад, Мінска і Пекіна на фоне міжнароднай ізаляцыі і Мінска, і Масквы.
Аналітык сумняваецца ў тым, што пры цяперашніх абставінах Кітай
падтрымае расійскую пратэкцыю.
— Зусім не ясна, ці пагадзіўся Пекін на пашырэнне ШАС і на
паўнапраўнае членства Беларусі ў гэтай арганізацыі, нягледзячы на падтрымку
Расіі.
Нагадаю, што ШАС задумвалася Пекінам і Масквой, як нейкі
спосаб балансаваць інтарэсы Захаду ў Еўразійскім рэгіёне. І Лукашэнка імкнуўся
да супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй для таго, каб развіваць усходні вектар
знешняй палітыкі Беларусі.
Застаецца цікавым пытанне, ці атрымае Беларусі статус чальца
ШАС пры падтрымцы Крамля ў гэтай арганізацыі, улічваючы напружанасць стасункаў
паміж Пекінам і Масквой і тое, што ў вачах Пекіна Беларусь цалкам сабе таксічны
патэнцыйны партнёр, ад якога Кітай цяпер імкнецца адхіляцца?
Цалкам магчыма, што Пекін не прыме пратэкцыю Крамля,
улічваючы, напрыклад, тое, што Сі Цзіньпін нядаўна адмовіўся ад запрашэння
Уладзіміра Пуціна наведаць Расію, — не выключае палітолаг.
Паводле «Салідарнасці».