Чарговы эшалон расійскіх войскаў рушыў у Беларусь
Чарговы эшалон з тэхнікай з'ехаў з Амурскай вобласці ў Беларусь на вайсковыя вучэнні, паведаміла расійскае ТАСС і нават выклала відэа. У Беларусі расійскія вайскоўцы нібыта «адпрацуюць задачы па інжынерным абсталяванні палявых лагераў і паркаў баявых машын».
Чарговы чыгуначны эшалон з тэхнікай падраздзяленняў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння з'ехаў з Амурскай вобласці ў Беларусь на сумесныя ваенныя вучэнні па праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Пра гэта распавялі ў Мінабароны Расіі журналістам.
«У рамках праводзімых мерапрыемстваў чарговы чыгуначны эшалон з тэхнікай падраздзяленняў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Усходняй вайсковай акругі з'ехаў з Амурскай вобласці ў Рэспубліку Беларусь», — сказалі ведамстве.
Мінабароны Расіі адзначыла, што ў Беларусі расійскія вайскоўцы адпрацуюць задачы па інжынерным абсталяванні палявых лагераў і паркаў баявых машын. Таксама вайскоўцам, якіх «прыцягнулі да праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, трэба будзе выканаць шэраг вучэбных задач па прызначэнню на незнаёмых палігонах Беларусі».