Цуд на Каляды: Паліна Шарэнда-Панасюк здолела павіншаваць дзетак

Радаснай навіной падзяліўся яе муж, Андрэй Шарэнда. Ён таксама выклаў і паштоўку з надпісам.

1_863.jpg

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста, была затрымана 3 студзеня 2021 года. Маці дваіх непаўналетніх сыноў асуджана па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Напрыканцы лютага 2022 года супраць яе была распачата першая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»), а затым палітзняволеную асудзілі на яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Андрэй Шарэнда падзяліўся яе лістом:

«Як сапраўдны цуд на Каляды прабілася паштоўка ад Паліны:

Мае любыя Славамір і Стах! Гэта мама, якая гвалтоўна зьнікла з вашага жыцьця тры гады таму. Стала туманнаю плямаю, як піша хто-ніхто. Але вы ўвесь час перад маімі вачыма, па рэдкіх фота, якія прарываюцца да мяне праз усе перашкоды. Бачу, як вы выраслі. Кожны дзень гляджу на вашыя здымкі і мару ўбачыць увачавідку, абняць, прытуліць. Хлопцы! Я віншую тату і вас з Раством! Сустрэньце яго годна!

Добра адпачыць на вакацыях! Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!

Мама, ХІІ. 2023».

2_785.jpg

Глядзіце таксама

Падставай для ўзбуджэння новай справы сталі шматлікія "парушэнні" ў гомельскай калоніі: "спала, седзячы на падлозе, паклаўшы галаву на тумбу для сядзення"; "выконвала фізічныя практыкаванні, лежачы на падлозе ў забаронены час, зняўшы адзенне"; "расшпіліла пінжак".