Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала папярэджанне

Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала папярэджанне Міністэрства юстыцыі Беларусі.

1e3d3949_277b_4f01_ab04_88048d4a36e5_mw1024_mh1024_s.jpg

Чыноўнікі палічылі, што старшыня партыі Анатоль Лябедзька парушыў патрабаванні адразу двух законаў — “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і “Аб палітычных партыях”. Справа ў тым, што Лябедзька быў сярод заяўнікаў вулічнай акцыі на 25 сакавіка ў Мінску. Мінюст заўважыў, што арганізатары не дачакаліся рашэння сталічных уладаў і распаўсюджвалі ў СМІ, у інтэрнэце заклікі прыняць удзел у мерапрыемстве, агучвалі яго сцэнар. Цікава, што Анатоль Лябедзька напярэдадні Дня Волі знаходзіўся ў Маладзечне, дзе адбываў адміністрацыйны арышт.

У лісце, які АГП атрымала з Мінюста за подпісам міністра Алега Сліжэўскага, адзначаецца, што ў выпадку паўторнага такога парушэння да партыі могуць ужыць “іншыя меры адказнасці”.

177598161380244538711426764257276819961736n.jpg

1763005713802445287114272750690109825119644n.jpg


Фота: Facebook Анатоля Лябедзькі

euroradio.fm