Вольскі запрашае — «дзеля здымкаў і абдымкаў»

Першы пераможца, які вызначыцца раніцай 30 жніўня, атрымае  два запрашальнікі на канцэрт Лявона Вольскага ў Prime Hall.

20557e46_6e7a_4182_bafe_eab1070bf529_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg

«Да 21 верасня ўключна вось у такім выглядзе пры любым надвор’і і ў любую гадзіну буду з нецярплівасцю чакаць вас каля цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага дзеля здымкаў і абдымкаў», — напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»Лявон Вольскі.

Музыка запрашае на вялікі сольны канцэрт, які адбудзецца ў Мінску ўпершыню за апошнія сем гадоў. Выступ пройдзе ў сталічным Prime Hall.

Лявон Вольскі адыграе праграму «Белая яблыня грому». Прагучаць песні на вершы класікаў беларускай літаратуры — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Яна Чачота, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна ды іншых. А ў якасці бонусу выканае свае найлепшыя творы ранейшых гадоў.

«Хто выкладзе фота сябе з гэтым мной у сацсеткі (FB, VK, Instagram) з хэштэгам #volskiminsk2109, мае шанец атрымаць два запрашальнікі на канцэрт у Prime Hall ад арганізатараў з візітам у грымёрку. Першага пераможцу вызначым раніцай 30 жніўня — акурат перад стартам продажу квіткоў», — інтрыгуе прыхільнікаў Лявон Вольскі.

Тумба з выявай Лявона Вольскага ў мінскім парку адпачынку ўжо стала месцам збору фанатаў Вольскага.

 www.svaboda.org