Вайна без ружовых акуляраў: выданні ARCHE, прысвечаныя Другой сусветнай вайне

Дзень Перамогі 9 траўня — прыдатная нагода задумацца над тым, якім коштам яна далася беларусам, і што наагул адбывалася на нашай зямлі ў час апошняй вялікай вайны.

9c9383c800189c38f6b0039a1ac6e915.jpeg

Грунтоўныя, ідэалагічна незашораныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў выданнях ARCHE, прысвечаных Другой сусветнай вайне, якія прапануюцца вашай увазе.
Тэмы, якія раскрываюцца ў выданнях:
- Нацысцкія пункты гледжання на Беларусь;- Немцы і беларускія нацыяналісты напярэдадні нацысцкага ўварвання ў СССР;- Нацысцкі рэжым у Беларусі (адміністрацыя на цэнтральным і лакальных узроўнях, эканамічная палітыка);- Дзейнасць пранямецкіх арганізацый (Саюз беларускай моладзі, Беларуская народная самапомач, Беларуская самаахова, Беларуская краёвая абарона);- Крыж і свастыка: калабарацыя царквы ў акупаванай Беларусі;- Арганізацыя і баявы шлях беларускай дывізіі Вафен-СС (30-ая грэнадзёрская дывізія Вафен-СС);- Штодзённае жыццё беларусаў пад нямецкай акупацыяй.
Выданні ілюструюцца ўнікальнымі фотаматэр'яламі — нямецкімі прапагандысцкімі плякатамі, фатаздымкамі мірнага насельніцтва й ландшафтаў Беларусі 1941-1944.
Усе папяровыя выданні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE. Папяровыя выданні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.
Зарэгістраваўшыся на сайце кнігарні, можна набыць таксама электронныя выданні.
Паводле прэс-рэліза