Упершыню ў Беларусі выдаецца зборнік беларускамоўных патрыятычных шыхтавых песен «Белы Легіён»
Праект быў створаны каб знайсці рэсурсы на звядзенне 12 песен першага ў Беларусі зборніка беларускамоўных вайсковых песняў «Белы легіён».
«Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя спевы, — заўважаюць аўтары ідэі. — Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!»
У каманду шукаюць музыкаў ды дызайнераў. Плануецца, што праект пабачыць свет да 2 лютага і будзе прэзентаваны на фэсце «Узаемна» у гонар дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.
Увесь альбом будзе выкладзены на старонцы праекта і будзе абсалютна бясплатны да праслухоўвання і спампоўвання.
У кружэлку ўвойдуць такія творы як:
Я сын таго краю (А. Змагар, А. Мельнікаў)За Радзіму, за герояў (А. Чумакоў, З. Сасноўскі)
Літвін (Стары Ольса)
Сонца нам дапаможа (Л. Вольскі, З. Вайцюшкевіч)
Мы выходзім, сонца свеціць (С. Макей)
Гімн Белага легіёна (А. Мікус)
У гушчарах (М. Шчаглоў-Куліковіч, Н. Арсеннева)
Марш Белага легіёна («Трымайся Маці», невядомы аўтар)
Мы выйдзем шчыльнымі радамі, 1918 г. (У. Тэраўскі, М. Краўцоў)
Беларусь, наша Маці краіна, 1955 г. (В. Агапкін, Н. Арсеннева)
Мы на маршы (невядомы аўтар)
Шыхт зважай (невядомы аўтар)
Паводле прэс-рэліза