У Строчыцах узнавілі абрад "Ваджэнне казы" (фота)
17 студзеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (Строчыцы) прайшло мерапрыемства "Шчодрык".
У час свят у Строчыцах стала традыцыяй знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі беларускімі абрадамі. На гэты раз музей паказаў абрад "Ваджэнне казы", у якім маглі паўдзельнічаць усе жадаючыя, паведамляе belta.by.
Фота Аксаны Манчук, belta.by