У Строчыцах у сёмы раз адбыўся фолк-фэст "Камяніца" (фотарэпартаж)
На вольным паветры, сярод драўляных хацін-экспанатаў Музея архітэктуры і побыту на двух сцэнах адыгралі свае творы гурты "Альтанка", "Варган", "Стары Ольса", "Этна-суполка", "Вурай" і іншыя. Лідар гурта "Троіца" Іван Кірчук у драўлянай царкве некалькі разоў прадставіў гледачам монаспектакль "Споведзь пад стрэхамі".
Ад ранку да вечара ў Строчыцах было багата наведнікаў. Шмат хто прыходзіў у вышыванках. Добрая музыка, сонечнае надвор'е, дэмакратычная атмасфера і "сухі закон" на тэрыторыі фэсту спрыялі цудоўнаму настрою і шчырай весялосці грамады.