У Мінску пакажуць невядомыя фотаздымкі Янкі Купалы
Прэзентацыя фотакаталогу “Ты гэтых вачэй не забудзь…” пройдзе 4 красавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Гэта першая спроба навуковага апісання фатаграфій паэта. У каталогу прадстаўлены 206 адзінак захоўвання з фондавай калекцыі “Фотаздымкі Янкі Купалы. Янка Купала ў групавых фотаздымках”. Многія з фатаграфій маюць дарчыя надпісы, якія раскрываюць узаемаадносіны Песняра з вядомымі асобамі.
Выданне змяшчае як шырокавядомыя фатаграфіі першага народнага паэта Беларусі, так і ўнікальныя, якія публікуюцца ўпершыню.
Пачатак прэзентацыі — а 17.00.