У Баранавічах з’явілася графіці з князем Кейстутам
Графіці князя Кейстута, бацькі Вітаўта, на адным з фасадаў будынка быў намаляваны вулічнымі мастакамі ў межах акцыі MustAct – MustArt, якая ладзіцца пры падтрымцы мясцовай улады і Velcom па ўсёй Беларусі.
![kejstut_grafici.jpg kejstut_grafici.jpg](/img/v1/news/full/kejstut_grafici.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Знаходзіцца малюнак на вуліцы Берасцейскай, побач з крамай «Цвік». Працу выканаў мастак Silen са Светлагорска.