У Мінску адкрыўся Дом Грузіі
Як паведамляе Еўрарадыё, у гэтай установе на вуліцы Куйбышава
размесцяцца дзва рэстараны традыцыйнай грузінскай кухні, вінны бар,
крама і музей.
Стваральнікі Дома Грузіі плануюць ладзіць тут сямейныя вечарыны і дэманстраваць старыя грузінскія фільмы. Установу задумваюць як платформу для вытворцаў прадуктаў харчавання з Грузіі — ад віна да гарбаты і прыправаў. У будучыні плануюць адкрыць сетку кропак па ўсёй Беларусі.
На адкрыцці Дома Грузіі прысутнічаў мэр Тбілісі Каха Кахадзэ, абмасадар Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелі. Ніхто з беларускіх чыноўнікаў цырымонію не наведаў.