У Браславе адбудзецца маштабны рок-фестываль
На беразе возера Дрывяты ў Браславе 1-2
ліпеня пройдзе «Магутны Фэст». Два дні больш за 20 беларускіх рок-гуртоў прадставяць сябе і сваю аўтарскую музыку.
Арганізатары
паставілі сабе мэту сабраць на опэн-эйры лепшых прадстаўнікоў аўтарскай
рок-музыкі Беларусі.
Двухдзённы
канцэрт будзе праходзіць на маляўнічым беразе возера Дрывяты з 15:00 да позняй
ночы.
На
“Магутным Фэсце” адыграе больш за 20 беларускіх гуртоў. Сярод іх Re1ikt,
The Road Dogs, Yann Zhanchak, Weesp, NewLevel, Tok Rukoo ды
інш.
Апроч музыкі, у праграме фестывалю катанне на маторных лодках, уэйкбоардзінг, розныя зоны харчавання.
Таксама ў межах мерапрыемства арганізатары збіраююца зняць фільм аб беларускай андэрграўнднай рок-сцэне.
Падрабязная праграма і дадатковая інфармацыя даступныя тут.
Папярэдні продаж:
·Ulej.by