У 20.00 пачалася трансляцыя спектакля па п'есе Шварца «Дракон» — глядзіце, гэта актуальна
У галоўнай ролі Дзяніс Дудзінскі. Грошы, атрыманыя падчас паказу, перададуць сучаснаму мастацкаму тэатру на новую пастаноўку «Былога сына» паводле рамана Сашы Філіпенкі.

На ютуб-канале «Беларускага фонду культурнай салідарнасці» распачалася трансляцыя спектакля «Дракон» па знакамітай п'есе Яўгена Шварца. Паводле сюжэту, у горадзе, якім вось ужо чатырыста гадоў кіруе цмок, штогод забіраючы адну дзяўчыну, з'яўляецца вандроўны рыцар Ланцэлот. Ён гатовы вызваліць жыхароў, але тыя супраць — ужо прывыклі да парадку, устаноўленага цмокам.
Галоўную ролю грае акцёр і вядучы Дзяніс Дудзінскі. Грошы,
атрыманыя падчас паказу, перададуць Сучаснаму мастацкаму тэатру на новую
пастаноўку «Былы сын» паводле рамана Сашы Філіпенкі.