Топ-10 фільмаў Дональда Сазэрлэнда: памяці актора, які памёр 2 дні таму

Дональд Сазэрлэнд ня быў акторам галоўнага эшэлёну сусьветнага кінематографу. Разам з тым – ён стаў адным з тых, з кім асацыюецца добрае кіно яшчэ з 1960-х. Безьліч роляў, сярод якіх далёка незаўсёды былі галоўныя, засталіся ў памяці аматараў якаснага кіно. Мы склалі сьпіс з дзесяці лепшых стужак з удзелам Дональда Сазэрлэнда, які пражыў 88 гадоў. Прыемнага прагляду!

Дональд Сазэрлэнд

Дональд Сазэрлэнд

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. Касьмічныя каўбоі (Space Cowboys). 2000

space_cowboys.jpg

Даволі лёгкі фільм ад Клінта Іствуда, які вырашыў зьняць стужку пра тое, як былыя суперспецыялісты на пэнсіі вяртаюцца на працу, бо гэтага патрабуе краіна і грамадзтва. У гэтым выпадку справа вядзецца пра астранаўтаў.

Групу састарэлых лётчыкаў-выпрабавальнікаў, якія атрымалі магчымасьць перажыць дні сваёй славы ў шалёнай касьмічнай місіі. Дональд Сазэрлэнд, Томі Лі Джонс, Джэймс Гарнэр і сам Клінт Іствуд паклілканыя, каб выратаваць усіх.

Старасьць, дух прыгодаў, драматызм сітуацыі – Іствуд шыкоўна спалучае гэта з тонкім гумарам, каб напружаньне і цікавасьць захоўвалася да фінальных тытраў.

Нумар 9. Эпідэмія (Outbreak). 1995

outbreak_4.jpg

Кевін Спэйсі, Морган Фрыман, Дасьцін Хофман — у актораў гэтага фільма на траіх — пяць узнагародаў Оскар. Кампанія, безумоўна, што трэба. А таксама Дональд Сазэрлэнд, які можа пахваліцца ганаровым Оскарам. Агулам – цэлых шэсьць узнагародаў. У стужцы ім прыйдзецца вырашаць складаную праблему. Як становіцца зразумела з назвы — распачалася эпідэмія.

Гэта адна з самых страшэнных фобій нашага часу, меркаваньне, што ў глыбіні бязлюдных трапічных лясоў хаваюцца сьмяротныя хваробы, і калі яны калі-небудзь выйдуць са сваіх уладаньняў у джунглях і трапяць у чалавечую кроў, узьнікне новая чума, падобнай на якую мы ніколі не бачылі.

Стужка апавядае акурат пра падобны выпадак, калі трапленьне мікраскапічнага арганізма на цела чалавека прыводзіць да сьмерці на працягу 24 гадзінаў.

Мы станем сьведкамі злачынных спробаў змаганьня з першапачатковай пагрозай, а таксама пошукаў магчымасьці ўратавацца. Ці атрымаецца? Вельмі неадназначнае пытаньне.

Нумар 8. Зваротная цяга (Backdraft). 1991

backdraft.jpg

Калі вы ці вашае дзіцё некалі жадалі стаць пажарным – гэта абавязковы да прагляду фільм. Рэжысэр Рон Ховард зьняў ужо клясычны баевік з Куртам Расэлам у галоўнай ролі. У іншай галоўнай – агонь ва ўсіх яго дзікіх і небясьпечных праявах. Героі ў складзе пажарнай каманды трапляюць у складаныя эпізоды барацьбы са стыхіяй.

Аднак час ад часу да бяды прыкладае руку чалавек, прычым такім чынам, што вынік непазьбежна прывядзе да трагедыі. У ролях другога пляну – вялікі Робэрт Дэ Ніра і Дональд Сазэрлэнд. Адчуйце сябе часткай пажарнай каманды, якая вядзе вечны бой з тым, што мацней чалавека. А вы ведаеце, што такое зваротная цяга?

Нумар 7. М.Э.Ш. (MASH). 1970

mash_1.webp

Робэрт Олтмэн зьняў зьедлевую сатыру на вайну. Стужка атрымала Залатую пальмавую галіну на кінафэсьце ў Канах. Дзеяньне фільма адбываецца на фоне вайны ў Карэі дваццаць гадоў напярэдадні выхаду стужкі, але адначасова з гэтым гучыць як жорсткая крытыка вайны ў В'етнаме.

Геніяльнасьць фільма заключаецца ў яго здольнасьці зьмешваць цёмныя рэаліі зоны ваенных дзеяньняў з абсурдам і фарсам, тым самым падкрэсьліваючы вар'яцтва вайны, але не зьвяртаючыся ў гэтым выпадку да чыстага жанру драмы.

Героі гісторыі – не вайскоўцы, але хірургі, якія сутыкаюцца з тым, што застаецца ад вайскоўцаў пасьля чарговай вайсковай вылазкі. Чорны гумар лекараў дазваляе ім застацца людзьмі ў той час, калі галоўная мэта людзей заключаецца ў забойстве іншых.

Нумар 6. Галодныя гульні: Успыхвае агонь (The Hunger Games: Catching Fire). 2013

the_hunger_games.jpg

Лепшая частка папулярнай франшызы з Джэніфэр Лоўрэнс у галоўная ролі. Рэжысэр Фрэнсіс Лоўрэнс зьняў майстэрскі працяг антыўтапічнай сагі. Складаны сьвет Панэм становіцца больш зразумелым. Палітычныя нюансы набываюць сэнс, а героі – зразумелую матывацыю. Дональд Сазэрлэнд на экране паказваецца ня часта, але ягоная роля прэзідэнта Капітолія Сноў застаецца вельмі істотнай для агульнай канвы твора.

Гераіня Джэніфэр Лоўрэнс расьце на экране ад дзяўчынкі, якая выжыла ў гульні, да той, якая становіцца лідарам паўстаньня супраць дыктатуры. Запрашаем на галодныя гульні!

Нумар 5. Час забіваць (A Time to Kill). 1996

a_time_to_kill_1.jpg

Судовая драма Джоэла Шумахэра распавядае пра гучны працэс, які меў месца не так даўно. У галоўных ролях Кэвін Спэйсі і Мэцью МакКонахі, якія сышліся ў двубоі ў залі суда. Ролю другога пляну выконвае Дональд Сазэрлэнд, які сустрэнецца на экране са сваім сынам – акторам Кіфэрам Сазэрлэндам.

Кевін Спэйсі грае бязьлітаснага акруговага пракурора. Кожны рух яго героя выдае ў ім сапраўдную інтэлектуальную перавагу па-над адвакатам МакКонахі. Яго нястомнае імкненьне да справядлівасьці, незалежна ад кошту, пакіне гледачоў у захапленьні.

Мы будзем суперажываць адвакату і чакаць, што герой Кэвіна Спэйсі дапусьціць прынамсі адну памылку, каб можна было ўчапіцца і падумаць пра перамогу ў судзе. Але выглядае на тое, што сілы ня роўныя.

Нумар 4. Лепшая прапанова (La migliore offerta). 2012

la_migliore_offerta.png

Джузэпэ Тарнаторэ зрабіў бліскучы і захапляльны фільм. Дайце магчымасьць эўрапейскай культуры тысячагодзьдзяў пасяліцца ў вашых думках прынамсі падчас прагляду. Трылер, у якім гледачы пазнаёмяцца са складаным сьветам аўкцыёнаў, на якіх прадаюцца і набываюцца знакамітыя творы мастацтва. За калекцыянаваньнем некаторых зь іх можа быць значна больш таямнічая і дзіўная гульня, куды будуць уцягнутыя асобы, што і не меліся быць прыпісаныя да каля крымінальных падзеяў.

Гэтая стужка з Джэфры Рашам, Дональдам Сазэрлэндам і Джымам Стэрджэсам неаднаразова прымусіць зьмяняць рытм апавяданьня, у той момант калі гісторыя становіцца збольшага вам зразумелай – падрыхтуйцеся, вось тут вас і чакае новы нечаканы паварот.

Таямнічая маладая кабета нясе з сабою элемент хаосу, які немагчыма прадказаць загадзя. Калі вы любіце заблытаныя галаваломкі на экране – фільм для вас.

Нумар 3. Джон Ф. Кэнэдзі: Стрэлы ў Даласе (JFK). 1991

jfk.webp

Хто забіў прэзідэнта Джона Кэнэдзі? Олівэр Стоўн спрабуе разабрацца на працягу салідных трох гадзінаў хранамэтражу. Гэта вельмі захапляльны і правакацыйны палітычны трылер. Аўтар заклікае гледачоў перагледзець афіцыйныя тлумачэньні адной з самых значных падзеяў у амэрыканскай гісторыі.

Кевін Костнэр у перыяд свайго акторскага максімуму выконвае выдатную ролю акруговага пракурора Новага Арлеана, чыё нястомнае імкненьне да праўды прыносіць усё новыя і новыя старонкі ў заблытанае рассьледваньне. Разам зь ім у шыкоўным акторскім складзе выступае Джо Пешы, Дональд Сазэрлэнд, Гары Олдман і Томі Лі Джонс.

Гледачы будуць сьведкамі спробы раскрыць змову, якая, на думку героя (і Олівэра Стоўна?), прывяла да забойства Кэнэдзі.

Нумар 2. Джоні ўзяў сваю стрэльбу (Johnny Got His Gun). 1971

johnny_got_his_gun_1.jpg

Вострая антываенная карціна, якую зьняў рэжысэр Далтан Трамба. Яму і самому прыйшлося пазмагацца за стварэньне стужкі па яго ўласным рамане, што пабачыў сьвет яшчэ да пачатку Другой сусьветнай вайны. У той час кніга нават была забароненая ў ЗША ў сувязі са сваёй ультраантываеншчынай.

Стужка выйшла ў час новай вайны, якая адбывалася ў В’етнаме. Зрэшты, чароўная каштоўнасьць падобных твораў – у іх па-за часовым вымярэньні. Вы з лёгкасьцю зможаце перанесьці падзеі на мінуўшчыну ці нават і на наш час.

Гісторыя на экране паказвае маладога жаўнера, які атрымаў ампутацыю амаль усяго і страціў пачуцьці з-за выбуху снарада падчас вайны. Але калі цела кажа: гэта канец, можа абудзіцца моцны дух, які запярэчыць, і павесьці чалавека далей.

Нумар 1. Дваццатае стагодзьдзе (Novecento). 1976

novecento_2.jpg

Вельмі амбіцыйны кінашэдэўр рэжысэра Бэрнарда Берталучы зьяўляецца творам, які апісвае надзвычай бурны сацыяльна-палітычны ляндшафт Італіі ХХ стагодзьдзя. З пільнай увагай да дэталяў Берталучы запрашае гледачоў у эпічнае падарожжа працягласьцю больш за пяць гадзінаў (майце на ўвазе перад пачаткам прагляду!).

Мы сустрэнем двух сяброў з вельмі рознага паходжаньня: землеўладальніка, якога грае Робэрт Дэ Ніра, і селяніна ў выкананьні Жэрара Дэпардзье. Дэ Ніра, у адной са сваіх самых тонкіх і моцных роляў, бліскуча адлюстроўвае ўнутраныя канфлікты герою.

Дональд Сазэрлэнд выканаў бліскучую ролю італьянскага фашыста, які становіцца распараджальнікамі у маёнтку старога сіньёра. Жорсткі, страшэнна-рэалістычны бок тагачасных людзей.

Бэрнарда Берталучы паказвае гістарычныя падзеі ад Першай сусьветнай вайны да ўздыму фашызму і наступнай Другой сусьветнай вайны. У фільме яны пераплятаюцца з асабістымі гісторыямі пра каханьне, здраду і сяброўства.

Прыемнага прагляду!