Святочны handmade кірмаш «Таямнiцы Майстэрства» шукае таленты!
Каб жыхары нашай краіны не засталіся без крэатыўных і арыгінальных падарункаў да Новага Году і Калядаў, арганізатары кірмашу «Таямнiцы Майстэрства» шукаюць майстроў і рамеснікаў.
Запрашаем прыняць удзел рамеснікаў і майстроў вырабаў handmade ў пераднавагоднім кірмашы «Таямнiцы Майстэрства», які пройдзе 24-25 і 29-30 снежня ў ТРЦ «Е-сіці» з 9.00 да 21.00. Мы чакаем заяўкі ад народных майстроў, віртуозаў упрыгожванняў і аксесуараў, мастакоў, вытворцаў натуральнай касметыкі і прадуктаў і проста аматараў рукадзельнічаць.
На пляцоўцы вы зможаце:
- рэалізоўваць сваю прадукцыю;
- правесці майстар-клас і прэзентацыю;
- разрэкламаваць брэнд;
- знайсці аднадумцаў і новых прыхільнікаў сваёй творчасці;
- добра правесці час.
«Такія кірмашы мы праводзім некалькі разоў у год, і можам адзначыць, што колькасць удзельнікаў і наведвальнікаў расце з кожным разам. Гэта сведчыць аб тым, што народная творчасць у Беларусі не згасае, а цікавасць да яе толькі расце. Гэтую тэндэнцыю мы з задавальненнем гатовыя падтрымліваць і развіваць», — адзначаюць арганізатары мерапрыемства.
Каб прыняць удзел, пакіньце заяўку на нашым сайце www.crafts.by
«Таямнiцы Майстэрства» — гэта праект, створаны для прасоўвання народнай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь. Ён аб'ядноўвае майстроў і творчых людзей на адной пляцоўцы, падтрымлівае і прасоўвае іх прадукцыю, развівае творчыя магчымасці.
Месца правядзення выставы-кірмашу: ГЦ «Е-сіці» г. Мінск, вул. Дзянісаўская 8. Час правядзення: з 9.00 да 21.00
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:
«Таямніцы Майстэрства»
www.crafts.by, e-mail: info@crafts.by Хлопцава Алёна тэл .: +375 (29) 218 49 58, Мішурная Ала тэл .: +375 (29) 717-07-05.