Свята “рокавай” душы
Адбылася падзея, якую чакалі, бадай, многія, калі не ўсе заўзяраты беларускай рок-музыкі. У “Баравой — ёсць такая авіяцыйная база ДТСААФ пад Мінскам — 23 мая ладзіўся першы нацыянальны фестываль рок-музыкі “BelaMusic–2009. І гэты “першы блін, спечаны непадробным лідэрам, напэўна, самага беларускага фолк-рок-гурта “Палац Алегам Хаменкам, не стаўся камяком.
![556f391937dfd4398cbac35e050a2177.jpg 556f391937dfd4398cbac35e050a2177.jpg](/img/v1/news/full/556f391937dfd4398cbac35e050a2177.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адбылася падзея, якую чакалі, бадай, многія, калі не ўсе заўзяраты беларускай рок-музыкі. У “Баравой — ёсць такая авіяцыйная база ДТСААФ пад Мінскам —
23 мая ладзіўся першы нацыянальны фестываль рок-музыкі “BelaMusic–2009. І гэты “першы блін, спечаны непадробным лідэрам, напэўна, самага беларускага
фолк-рок-гурта “Палац Алегам Хаменкам, не стаўся камяком.
Гэта было сапраўды свята беларускай музыкі пад адкрытым небам — цяпер, дзякуй Богу, на тэрыторыі Беларусі. Ад сярэдзіны 90-х гадоў, калі ў Мінску пры канцы лета ладзіла рок-фэсты газета
“Беларуская маладзёжная (што стала, на вялікі жаль, гісторыяй), такіх падзеяў, прынамсі ў сталіцы ці побач з ёй, не адбывалася.
Арганізавана ўсё было насамрэч па-еўрапейску (мне даводзілася бачыць падобныя імпрэзы ў Даніі, Германіі, Польшчы, Літве). “BelaMusic–2009 — сапраўды фестываль
еўрапейскага ўзроўню, і дзякуй за гэта яго арганізатарам, у першую чаргу лідэру “Палаца і мастацкаму кіраўніку фэсту Алегу Хаменку і адказнаму за тэхнічнае забеспячэнне Уладзіміру
Шаблінскаму.
Нягледзячы на праанансаванае ўсімі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ “штармавое папярэджанне, а таксама на тое, што ў дзень правядзення фестывалю над галоўным праспектам Мінска былі
зняты ўсё рэкламныя расцяжкі, у Баравую прыехалі каля дзвюх тысяч аматараў беларускай музыкі, якія не пашкадавалі, што наведалі “BelaMusic. Сваімі выступамі парадавалі
“Крама, “Нейра Дзюбель, “Без білета, “Палац, “Дзеці Дзяцей, “J:Mors,
“Гарадскія, а таксама легендарныя ветэраны беларускай рок-сцэны Аляксандр Растопчын, Аляксей Казлоўскі і Кірыл Шывандо.
Двойчы нябёсы раскрываліся залеваю, але і гэта не напалохала тых, хто прыехаў на фестываль: практычна ніхто не пакінуў пляцоўку перад сцэнай. А як узнагароду з неба можна лічыць для Алега Хаменкі
(“Палац пачаў свой выступ, акурат тады, калі ішоў моцны дождж) дзве неверагодныя па прыгажосці і яркасці вясёлкі, якія паўсталі побач са сцэнай пасля заканчэння залевы.
Асаблівы рэспект хацеў бы выказаць супрацоўнікам міліцыі Мінскага раёна, якія вельмі прыязна і паважліва ставіліся да гасцей фестывалю, да моладзі, і не перашкаджалі народу весяліцца (гэта прыемнае
адрозненне ад сталічных спецназаўцаў, якія пачуваюцца гаспадарамі жыцця паўсюдна — ці то на акцыях апазіцыі, ці то на канцэртах заезджых “зорак).
Карацей, свята атрымалася, і першы блін стаўся смачнай стравай. Далі Бог, не апошні раз. У добры шлях, “BelaMusic!
![3_6.png 3_6.png](/img/v1/userfiles/images/3_6.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![4_2.jpg 4_2.jpg](/img/v1/userfiles/images/4_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![5_2_logo.jpg 5_2_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/5_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![6_2.jpg 6_2.jpg](/img/v1/userfiles/images/6_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![7_2.jpg 7_2.jpg](/img/v1/userfiles/images/7_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![8_1.jpg 8_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/8_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![9_1.jpg 9_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/9_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![10_1.jpg 10_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/10_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)