"Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць на Гуканне вясны
Імпрэза адбудзецца ў Вязынцы 22 сакавіка (пачатак а 13-й гадзіне). У праграме загукальныя песні, веснавыя карагоды, моладзевыя і дзіцячыя гульні, танцы і кірмаш рамёстваў.
Гэтай вясной на свяце будуць спеўныя гурты "Горынь", "Гасцінец", "Варган", "Мярэжа", "Верас"
і "Талака", "Калыханка", "Паўночная Сухадроўка", музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Вераніка Анцілеўская, Алена Мялешка, Кася Радзівілава,
Яўген Барышнікаў, капэля "Дзвіна", клуб традыцыйнага танца "Сіта".
Як і дагэтуль, нашая прынцыповая пазіцыя — не падзяляцца на гледачоў і выступоўцаў, а ўдзельнічаць у свяце разам. Таму да ўсяго, што адбываецца наўкол, не толькі можна, але і варта
далучацца. Вельмі вітаюцца стужкі і птушкі на дрэвы, а таксама традыцыйныя строі.
З навінаў — у гэтым годзе да свята далучыцца арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і пякарня ŽORNY (ЖОРНЫ). Дзеткі са студыі "Першацвет" ужо ва ўсю
размалёўваюць птушак на дрэвы.
Таксама, будзе працаваць кухня з блінчыкамі, гарбатай, мёдам і птушкамі-булачкамі!
Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.53, прыбывае ў Вязынку ў 12.44. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.57.
Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць уваходны квіток. Кошт квіткоў у музей: 10 000 – дарослыя, 7 000 – студэнты, 5 000 – дзеці.
Сачыце за навінамі!
https://www.facebook.com/events/723126151052310/
Кантакты: +37533 6037252 Марыя, +37529 7780100 Аляксей.