Сёння пачаўся Адвэнт — пост напярэдадні Раства ў каталікоў і ўніятаў. Пра што кажуць біскупы

Адвэнт — гэта час чакання і падрыхтоўкі да ўрачыстасці Нараджэння Езуса Хрыста і да Яго з’яўлення ў канцы часоў. На фоне рэпрэсій, якія цягнуцца супраць каталіцкага касцёла, калі ксяндзы арыштоўваюцца, а сімвал каталікоў Беларусі — Чырвоны касцёл — замкнёны і адабраны рэжымам, паглядзім на пастырскія словы біскупаў Беларусі.

Фота Паўла Хадзінскага

Фота Паўла Хадзінскага

Слова арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2022 года

Адвэнтам распачынаецца новы Літургічны год — наша традыцыйная пілігрымка па гісторыі збаўлення. Гэты літургічны перыяд запрашае нас засяродзіцца на першым гістарычным прыйсці Езуса ў свет, паразважаць над Яго штодзённым прыйсцем у нашае жыццё праз Божае слова і сакрамэнты, хрысціянскую культуру і справы міласэрнасці, а таксама аб Яго другім прыйсці напрыкацы часоў, каб судзіць жывых і памерлых.
На часовасць мы павінны глядзець з перспектывы вечнасці і ў той жа час ісці да вечнасці праз часовасць. На авансцэне Адвэнту знаходзіцца святы Ян Хрысціцель з ягоным заклікам:
«Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае» і «Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму». Езус папярэджвае аб неабходнасці пільнай падрыхтоўкі да сустрэчы з Ім у дзень завяршэння нашага зямнога жыцця. Ён нагадвае нам, як у часы Ноя людзі, якія не пакаяліся, былі знішчаны патопам, і як злодзей рабуе дом гаспадара, калі той яго не пільнуе.
Таму Адвэнт, які распачынаецца, і святы Божага Нараджэння будуць для нас складанымі. Мы павінны быць салідарнымі з церпячымі і патрабуючымі і дапамагаць ім матэрыяльна і духоўна, а таксама маліцца аб хутчэйшым вырашэнні надзённых праблем, з якімі сутыкнуўся свет, наша Бацькаўшчына і Касцёл.

Дух салідарнай малітвы аб хутчэйшым аднаўленні набажэнстваў у закрытым касцёле святых Сымона і Алены, шырока вядомым як Чырвоны касцёл, таксама павінен спадарожнічаць нам.
Касцёл — гэта месца сустрэчы чалавека з Богам у Эўхарыстыі, сакрамэнтах і Божым слове, чаго сёння ў Чырвоным касцёле няма. Калі гэтыя сустрэчы адновяцца? Калі ў Эўхарыстыі народзіцца Езус у касцёле, які з’яўлецца сімвалам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі? Калі мы ў ім будзем нанава перажываць таямніцу Богаўцелаўлення?


Святы Ян Павел ІІ вучыць, што адзіная надзея свету — у Божай Міласэрнасці. Багаты міласэрнасцю Божа, ахіні нас плашчом сваёй айцоўскай апекі і адары ласкай хутчэйшага аднаўлення дзейнасці Чырвонага касцёла!

Пасланне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Першую нядзелю Адвэнту 2022 года

had_8670_logo.jpg

Фота Паўла ХадзінскагаКалі мы хочам учыніць гэты Адвэнт асаблівым часам узмацнення веры, Касцёл заахвочвае нас да разнастайных практык. Давайце ў гэтыя дні ўважліва слухаць голас Бога, чытаючы і разважаючы над Святым Пісаннем. Падчас Адвэнту мы можам прысвяціць больш часу асабістай і супольнай малітве.


Хоць перыяд Адвэнту не мае пакаяннага характару, але ў нашым мясцовым Касцёле замацавалася традыцыя браць на сабе ў гэты час пастановы адмаўляцца ад усяго таго, што забірае ў нас сілы і час, адцягваючы ад галоўнага — ад засяроджанасці на Хрысце. Варта зразумець, што наша адвэнтавае чаканне не можа быць пасіўным і характарызавацца абыякавасцю, духоўнай лянотай, згодай на кампраміс са злом. Такое стаўленне сведчыла б пра неразуменне сутнасці Адвэнту.