Што хаваюць на Поўні?
У мінскіх кінатэатрах яшчэ ідзе нефарматная амерыканская кінафантастыка, спрадусаваная расіянінам Цімурам Бекмамбетавым «Апалон 18». Дзве з паловаю зорачкі з
пяці.
Тайная амерыканская экспедыцыя трапляе на Месяц. Там высвятляецца, што амерыканцы далёка не першыя. Але гэта яшчэ не самае непрыемнае. На зямным спадарожніку хаваецца нешта вельмі небяспечнае.

Фільм Гансала Лопеса-Гальега — халаднаватая вусцішная гісторыя, замаскаваная пад забытыя і знойдзеныя дакументы. Стылістыка фальшывай дакументальнасці з 60-х гадоў вабіла рэжысёраў. Менавіта
ў гэтым стылі (ён яшчэ называецца «mockumentary») знятыя «Ведзьма з Блэр», «Монстра» і «Дзённікі мерцвякоў» Джорджа
Рамэры.
Расійскі прадусар Цімур Бекмамбетаў дадаў у карціну тэму спаборніцтва ў “халоднай вайне і гульню ў змовы. Як і мае быць у псеўдадакументальным кіно, на экране нешта дрыгаецца,
хрыпіць, кадр размываецца, стужка падрапаная. Страхоцце стаілася дзесьці ў цемры, звыродлівыя чорныя плямы ці то ўяўляюцца, ці то поўзаюць перад камерамі. Касманаўты крычаць. Але фільм —
вялы і нуднаваты, які вельмі доўга разгортваецца: да асноўнага дзеяння гледачы могуць проста не дасядзець. Фільм — добрае практыкаванне для рэжысёра, які здымае ў абмежаванай прасторы
наўмысна састарэлай тэхнікай. Але не кожную тэхніку варта паказваць публіцы.