Расійская спявачка Наташа Каралёва не будзе ўдзельнічаць у «Славянскім базары»
Расийская спявачка Наташа Каралёва не будзе ўдзельнічаць у «Славянскім базары». Пра гэта паведаміла адміністратарка яе суполкі «ВКонтакте».
Першапачаткова Наташа Каралёва планавала ўдзельнічаць у фестывалі. Пра гэта 30 сакавіка са спасылкай на афіцыйны сайт форуму пісала «Российская газета». У памяці Google таксама захавалася інфармацыя аб тым, што Каралёва была заяўлена як удзельніца канцэрта «Залаты хіт», які адбудзецца 17 ліпеня.
Але па стане на сёння, 6 красавіка, імя спявачкі не
згадваецца ў спісе ўдзельнікаў гэтага канцэрта на сайце фестывалю.
Раней карыстальнікі з Беларусі сталі актыўна каментаваць
сацыяльныя сеткі Наташы Каралёвай. Яны прасілі яе не прыязджаць на фестываль у
дадзены момант.
— Падтрымайце мірных беларусаў, якія кожны дзень змагаюцца
за сваю свабоду і жыццё!!! Дзякуй, чакаем вас у свабоднай Беларусі, — напісала
адна з іх.
У адказ адміністратарка групы пакінула наступнае паведамленне:
«Наташа Каралёва не планавала выступ на гэтым фестывалі. Уся афіцыйная
інфармацыя па канцэртах спявачкі даступная на яе сайце».
Хто адмовіўся?
Сярод тых, каго арганізатары «Славянскага базара» анансавалі ў папярэдняй афішы на сайце фестывалю, у прыватнасці, такія імёны: украінскія выканаўцы Maruv, Алег Віннік, Эліна Івашчанка, спявак з Казахстана Дзімаш Кудайберген, зорка з Грузіі Вахтанг Кікабідзэ, расійскія артысты Стас П'еха, Аляксандр Буйноў, Аніта Цой, Міхаіл Галусцян, Зара, Аліна Артц, Сяргей Пенкін, Emin, Ізраільскі джазмен Леанід Пташка.
Пасля таго, як з'явілася праграма фестывалю, віцебчане і
жыхары іншых гарадоў Беларусі сталі пісаць артыстам у сацсетках і прасіць іх не
прыязджаць на «Славянскі базар» — у сувязі з палітычным крызісам у Беларусі.
Вядома, што ад удзелу ў фестывалі адмовіліся гурт «Ронда» з яго фронтмэнам Аляксандрам Івановым, Міхаіл Галусцян,
украінская спявачка Maruv, беларускі спявак Антон Табала (Homie).
Паводле TUT.BY.
Пра свой няўдзел у фестывалі паведаміў украінскі шоумэн
Цімур Мірашнічэнка, які больш за 10 гадоў быў вядучым гэтага мерапрыемства ад
Украіны. Затым на фестываль адмовіўся ехаць ужо другі вядучы ад Украіны — Андрэй
Даманскі.