Першы фестываль батлейкі адбудзецца 21–22 сакавіка ў Смаргоні
21–22 сакавіка ў Смаргоні пройдзе першы ў Беларусі Адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных калектываў "Чароўны свет батлейкі".
Фестываль "Чароўны свет батлейкі" мае на мэце папулярызацыю і развіццё народнай батлеечнай творчасці ў Беларусі, паспрыяе абмену творчым вопытам калектываў, удасканаленню іх выканальніцкага майстэрства.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт, Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, Смаргонскі мясцовы дабрачынны фонд "Паўночныя Афіны М.К.Агінскага".
Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў 11.00 у Смаргонскім раённым цэнтры культуры (г. Смаргонь, вул. Ветэранаў, 9).
Падчас фестывалю выступяць больш за 10 батлеечных калектываў са Смаргонскага раёна, Мінска і Мінскай вобласці, Магілёва, Наваполацка, Міра, Ліды і іншых рэгіёнаў Беларусі.
Фестываль батлеечных калектываў "Чароўны свет батлейкі" паспрыяе развіццю творчых здольнасцяў удзельнікаў батлеечныя тэатраў, перш за ўсё моладзі; надасць імпульс пошуку новых сцэнічных формаў тэатральных пастановак, дапаможа распаўсюджванню і ўмацаванню ўплыву батлеечнага мастацтва на фарміраванне ўнікальных элементаў этнаасяродку ў рэгіёнах Беларусі.
Спадзяемся, што "Чароўны свет батлейкі" таксама паспрыяе развіццю творчых сувязяў на партнёрскай аснове паміж калектывамі батлеечныя тэатраў.
Калектывамі-ўдзельнікамі пасля заканчэння конкурснай праграмы першага дня будзе паказана 8 дабрачынных спектакляў у розных сацыяльных установах Смаргонскага раёна: 4 спектаклі для дзяцей (у дзіцячым прытулку і дамах сямейнага тыпу) і 4 спектаклі для дарослых (у бальніцах сястрынскага дагляду для пажылых людзей і ў доме самастойнага пражывання для адзінокіх пажылых людзей). Адзін спектакль будзе паказаны для жыхароў вёскі Залессе.
Праграма фестывалю прадстаўлена на сайце www.zalesse.by
Кантакты арганізатараў фестывалю:
+375 28 8879228 — Ражава Таццяна Мар'янаўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
+375 29 3135557 — Шыцікава Ала Мікалаеўна, дырэктар фонду «Паўночныя Афіны М.К.Агінскага»
8 01592 31668 — Крацянок Галіна Іванаўна — дырэктар Смаргонскага цэнтра культуры