Мы даўно не чулі такога выбуховага гуку!
Welcome на Papa Roach 31 мая ў Prime Hall у Мінску.
Пад якую музыку вы прачынаецеся раніцай, калі раптам дрымота настойлівай лапай цягне да падушкі? Ранішняе фартэпіяна Шапэна? Драйв «Агаты Крысці»? Жорсткія рыфы «Accept»? А не спрабавалі «Papa Roach»? З 1993 года паўсвету не толькі прачынаецца пад іх хіты, але і не засынае ўвечары ў вар’яцкім танцы. Гэта сумесь нью-метал (пазней, часам, — альтэрнатыўны метал), хард-рока і рэп-метал. 10 студыйных альбомаў, — і два плацінавых, 20 мільёнаў продажаў і — усё гады на сцэне. 31 мая — на сцэне Prime Hall у Мінску.
Пачалося ўсё ў горадзе Вакавiль, Каліфорнія, дзе сустрэліся пастаянны лідар гурта, вакаліст Джэкаб Шэдыкс і бубнач (у 2007 годзе яго замяніў Тоні Палерма) Дэйв Бакнер. Цяпер у Papa Roach 4 пастаянных удзельніка, яшчэ два — гэта Джэры Хортан, электрагітара, бэк-вакал (з 1993) і Тобін Эсперанс, бас-гітара, бэк-вакал (з 1996). Першы, школьны канцэрт — перапеўкі Джымі Хендрыкса, але вельмі хутка група знайшла свой стыль, застаючыся адданая яму амаль заўсёды.
Потым былі сумесны тур з Mötley Crüe (2008), самастойныя сусветныя туры, музыка для кіно, уключаючы знакаміты серыял пра кінематаграфічны сусвет Marvel — да яго шостага фільма «Мсціўцы» (2012).Лепшы альбом Papa Roach — «The Paramour Sessions» (верасень 2006), двойчы плацінавы. Таму асноўныя аматары музыкаў — пакаленне 30+, сустрэлi іх поспех у 2000-х тады тынэйджэрамi. Але прыхiльнiкаў металу з матывамі індастрыял і энергічнага харда як старэйшых, так і маладзейшых Papa Roach таксама пацешыць.
На мінскім канцэрце, у рамках сусветнага тура, гурт прэзентуе свой свежы дзясяты альбом (студзень, 2019, «Who Do You Trust?»). З некалькі абноўленым, але не менш цікавым гучаннем. Аднайменны кліп з дыска ўжо сабраў у нэце каля 3 мільёнаў праглядаў.
Абяцаны да выканання і старыя хіты. Хочаце пачуць любімую кампазіцыю — вялікі ліст паперы з надпісам у рукі — і да сцэны. Амерыканцы рэагуюць на ўвагу фанаў звычайна адэкватна. Чаму б не паслухаць «Between Angels And Insects», у якой у Сеціве 60 млн праглядаў?
Цэны? Цалкам рэальныя для канцэрту такога ўзроўню. Гэта вам не які-небудзь Эрас Рамазоцi, які хацеў з мінчука каля 300 долараў, а ў выніку атрымаў абаранак. Квіткі — у касах горада і праз заказ у інтэрнэце.
Словам, прапусціць канцэрт было б неразумна: калі Papa Roach яшчэ да нас завітае?
Фота: iнтэрнэт, Papa Roach