Музычна-музейная ноч (фота)
Па ўсёй краіне 19 траўня прайшлі акцыі міжнароднай ночы музеяў. Маршрут па мінскіх імпрэзах стаўся музычным, хаця і немузычных цікавостак у праграме хапала.
Чым больш хочаш пабачыць, тым менш часу застаецца на кожную пляцоўку. Прабягаючы каля Дома Ваньковічаў, пабачыла эстрадны выступ. У Музеі Багдановіча трапіла на Кацярыну Ваданосаву з Fantasy Orchestra, а ля Купалаўскага – на Shaman Jungle, Ketri і Арацэю. Карэтны дворык каля Археалагічнага музея стаў палескім філіялам: тут выступіў гурт “Вытокі” з Дзятлавічаў, што пад Лунінцом, а Vuraj сыграў некалькі палескіх песень са свайго рэпертуару.
“Абысці чым больш” – бадай, не самая эфектыўная стратэгія ў Ноч музеяў. Лепш ужо абраць пляцоўку, што найбольш да душы, і там ужо пабыць з толкам, з расстаноўкай. Тым больш, кошт уваходу ў некаторыя музеі быў зусім не ўмоўным, што выклаікала бурлівую рэакцыю ў прэсеі сацсетках.
Фальклорны вянок да 125-годдзя Багдановіча (фота і відэа)
«Ноч музеяў» у Купалаўскім: квэсты і папяровыя самалёцікі (фотарэпартаж)
Танцавальная ноч у музеі Багдановіча (фота, відэа)
У ноч музеяў у Гомелі прайшо традыцыйнае вяселле